Вы тут

Са школы ў Петрыкаўскім раёне былі эвакуіраваны 75 чалавек


Ранкам у цэнтр аператыўнага кіравання ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў школе аграгарадка Конкавічы адбылося кароткае замыканне электрычнай пліты ў сталовай.


Памяшканне размешчана на першым паверсе двухпавярховага будынка школы. Да прыбыцця ратавальнікаў адміністрацыяй былі эвакуіраваны ўсе навучэнцы і персанал. Усяго — 75 чалавек, з іх 54 вучня, паведамляе МНС. Затым работнікі навучальнай установы пры дапамозе двух парашковых вогнетушыцеляў аператыўна справіліся з агнём самастойна.

Калі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі, пажар быў ліквідаваны персаналам, у памяшканні кухні адчуваўся пах дыму. Было ўстаноўлена, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі ў панэлі рэгулятараў электрычнай пліты ў памяшканне кухні памерам 6х7 метраў. Пашкоджана электрычная пліта. Дзякуючы аператыўным і разумным дзеянням персаналу і адміністрацыі шкода ад здарэння мінімальны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».