Вы тут

У Маладзечне часткова заасфальтавалі жвіровую дарогу, а наступнай раніцай асфальт знялі


Сітуацыя з загадкавай дарогай ля дзіцячага сада №3 горада Маладзечна развіваецца імкліва. Учора тут раптам з'явілася дзіўная палоска асфальту. Людзі, якія шмат гадоў дамагаліся нармальнага пакрыцця, церлі вочы: ці не падалося? Падалося. Ужо сёння раніцай дарога знікла. Райвыканкам патлумачыў onliner.by, што гэта было.


Учора раніцай маладзечанцы прывялі дзяцей у садок - усё было нармальна. Звыклая разбітая грунтоўка, з якой тырчаць люкі. Вечарам прыйшлі забіраць - ляжыць асфальт! Проста на пяску. Хто яго тут размазаў, так і не зразумелі.

Фота: onliner.by

Працяг рушыў услед сёння раніцай. Тыя ж самыя людзі прывялі тых жа дзяцей у сад і зноў здзівіліся: учарашні асфальт знік.

Фота: onliner.by

Маладзечанскі райвыканкам растлумачыў падзеі так.

- Учора дарожнікі рамантавалі дарогу на Пушкінскім завулку, гэта непадалёк ад таго дзіцячага саду. І ў асфальтаўкладніка адбылася нейкая паломка. Каб рэшткі асфальтабетоннай сумесі не заставаліся ў бункеры машыны і не застылі, іх і размясцілі на гэтай дарозе. Гэта не былі нейкія адмысловыя працы, так паступілі, проста каб вызваліць асфальтаўкладчык. А калі гэтая маса застыла, яе проста прыбралі, таму што яна не патрэбна там. Яна пойдзе на перапрацоўку.

Наогул, там звычайная жвіровая дарога, яна перыядычна грэйдуецца, больш нічога з ёй не адбываецца...

У выканкаме ўдакладнілі: класці асфальт у дзіцячага сада №3 не плануецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».