Вы тут

У Палацы Рэспублікі прайшоў канцэрт народнага артыста Украіны Мікалая Гнацюка


У сталічным Палацы Рэспублікі з велізарным поспехам прайшоў канцэрт народнага артыста Украіны Мікалая Гнацюка.


Публіка сустрэла артыста шквалам апладысментаў, морам кветак і самымі цёплымі ўсмешкамі, што, дарэчы, не дзіва, бо канцэрт адбыўся 14 верасня — у дзень горада Мінска, у дзень нараджэння спевака, разам з якім слухачы і спявалі («Малінавы звон», «Птушку шчасця», «Галіну», «Зорку пунсовую», «Не пакінь»...), і затоена маўчалі, слухаючы неверагодную ў яго выкананні «Авэ Марыю». Голас спевака гучаў па-ранейшаму чыста і лёгка, сам артыст быў элегантны і малады, таму публіка шчыра не разумела, чаму ў афішы гэты канцэрт абвешчаны развітальным?

Яснасць паспрабаваў унесці міністр культуры Юрый Бондар, які перадаў Мікалаю Гнацюку віншаванне і словы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі: «Ніякіх развітальных канцэртаў!»

Са свайго боку міністр культуры дадаў, што ў краіне праходзіць шмат розных фестываляў, дзе заўсёды будуць рады любімаму артысту.

У фінале канцэрта Мікалай Гнацюк упершыню выканаў песню «Будзем разам!». Музыку да яе напісаў папулярны ўкраінскі кампазітар Віктар Відоменка, словы — вядомая беларуская паэтка Валянціна Паліканіна. «Дзякуй аўтарам за прыгожую мелодыю, — сказаў пасля канцэрта спявак, — за мудрыя словы: «Будзем разам — і споўняцца мары. / І раней жыць было не прасцей. / Хай разыдуцца шэрыя хмары. / Быццам кветка, любоў прарасце!». Спадзяюся, што так яно і будзе».

Паліна ВАЛЕЕВА

Загаловак у газеце: «Будзем разам — і споўняцца мары...»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».