Вы тут

Дэзінфекцыя пад рукой


У Кітаі стварылі недарагую ручную сістэму абеззаражвання вады.


Міжнародная група даследчыкаў стварыла недарагую ручную сістэму абеззаражвання вады з трыбаэлектрычным нанагенератарам (TENG), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Новая ўстаноўка, якая прыводзіцца ў дзеянне рукамі, адрозніваецца эканамічнасцю. У яе распрацоўцы ўдзельнічалі навуковыя супрацоўнікі з шэрагу устаноў, уключаючы ўніверсітэт Цінхуа (Пекін), Пекінскі інстытут нанаэнергетыкі і нанасістэм Акадэміі навук Кітая і Тэхналагічны інстытут Джорджыі (ЗША).

Як адзначаюць спецыялісты, абеззаражванне вады мае вялікае сацыяльнае і эканамічнае значэнне, асабліва ў сельскіх раёнах або ў зонах стыхійных бедстваў. У мэтах эканоміі электраэнергіі эксперты распрацавалі сістэму, якая складаецца з трох функцыянальных частак, уключаючы прыладу дэзінфекцыі, дыскавы TENG у якасці крыніцы сілкавання і вадзяную помпу.

Першы ў свеце TENG быў распрацаваны ў 2012 годзе. Новая тэхніка здольная пераўтварыць розную механічную энергію, якая існуе ў навакольным асяроддзі, у электрычнасць дзякуючы спалучэнню трыбаэлектрычнага эфекту з электрастатычнай індукцыяй.

Згодна з артыкулам, апублікаваным у навуковым часопісе Advanced Energy Materials, дзякуючы інтэграванай канструкцыі, сістэма можа эфектыўна чысціць ваду толькі пры дапамозе ручнога прывада. Даследчыкі заявілі, што кошт сістэмы абеззаражвання вады складае толькі 10 долараў пры двухгадовай эксплуатацыі. Такім чынам, сістэма можа забяспечваць універсальнае і рэнтабельнае рашэнне для падачы і абеззаражвання вады ў месцах яе выкарыстання. 

Згодна з дакладам, апублікаваным Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў 2017 годзе, кожны дзявяты чалавек у свеце не мае прамога доступу да чыстай вады з-за забруджвання патагеннымі мікраарганізмамі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.