Вы тут

10 тысяч станцый 5G


Не менш 10000 базавых станцый 5G будуць пабудаваны ў Пекіне да канца бягучага года, заявіла Гарадское ўпраўленне сувязі, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Па стане на ліпень сталіца Кітая ўжо мела больш за 7800 базавых станцый 5G пераважна ў асноўных гарадскіх раёнах, на месцах правядзення Сусветнай садоўніцкай выставы-2019 і маючых адбыцца ў 2022 годзе зімовых Алімпійскіх гульняў, а таксама ў гарадскім субцэнтры - раёне Тунчжоў, адзначаецца ў паведамленні ўпраўлення. Таксама паведамляецца, што сетка 5G у новым пекінскім міжнародным аэрапорце Дасін будзе ўведзена ў эксплуатацыю напрыканцы верасня.

Усё больш кітайскіх гарадоў укараняюць сетку 5G для задавальнення попыту насельніцтва. Так, напрыклад, у мегаполісе Гуанчжоў на поўдні краіны пабудавалі і запусцілі больш за 5000 базавых станцый.

У чэрвені Кітай выдаў ліцэнзіі на камерцыйнае выкарыстанне тэхналогіі 5G, што азнаменавала пачатак новай эры для тэлекамунікацыйнай галіны краіны. Паводле ацэнак Кітайскай акадэміі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, тэхналогія 5G створыць больш за 8 млн працоўных месцаў да 2030 года.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.