Вы тут

Рэстаран у... ракеце


У Ханчжоў адкрыўся рэстаран «Флэш-моб» унутры старой ракеты-носьбіта, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Яго знешні корпус зроблены з абломкаў ракеты-носьбіта «Чанчжэн-2F». Памяшканне дзеліцца на дзве часткі, а менавіта абцякальнік і паскаральнік, дызайн кожнага адсека ўнікальны.

Як паведамілі ў Кітайскім музеі касманаўтыкі, які з’яўляецца партнёрам рэстараннага праекта, ракетныя абломкі выкарыстоўваюцца ў якасці экспанатаў для папулярызацыі навуковых ведаў. Пасля запуску дадзенай ракеты і поўнага расходавання паліва, яна ўпала ў межах тэрыторыі Унутранай Манголіі і правінцыі Шэньсі, спецыялісты кампетэнтных ведамстваў сабралі і аднавілі ранейшы выгляд ракеты.

Агульная даўжыня перапрацаванай ракеты — 44 метра, самая шырокая частка дасягае 12 метраў. Перавозка ў Ханчжоу была ажыццёўлена дзякуючы супрацоўніцтву музея і мясцовага прадпрыемства, увесь працэс дакументаваны, стварэнне рэстарана не нанясе шкоды ракетным абломкам.

Пасля з’яўлення фотаздымкаў ракеты-рэстарана, шматлікія інтэрнэт-карыстальнікі выказалі жаданне наведаць гэты рэстаран, аднак яны адзначылі сваю занепакоенасць тым, што ракета, якая некалі была напоўнена палівам, можа аказаць шкоду для здароўя людзей. Іншыя карыстальнікі інтэрнэта задумаліся на тэму магчымай уцечкі тэхналогій.

Прадстаўнік праекта адзначыла, што для рэстарана, галоўным чынам, выкарыстоўваецца корпус, асноўная частка ракеты дэмантаваная, таму прадстаўленыя для публікі адсекі не маюць дачынення да сакрэтных тэхналогіях. Абломкі, якія даступныя для наведвальнікаў рэстарана, звычайна можна ўбачыць у касмадромах або Музеі касманаўтыкі. «Пры супрацоўніцтве з Музеем касманаўтыкі Кітая мы прадстаўляем ракету, якая была запушчана ў 2016 годзе, перапрацаваная і адноўлена. Дзякуючы адмысловай апрацоўцы рэшткі гаручых матэрыялаў ужо даўно выпарыліся, абломкі ракеты-носьбіта прадстаўляюцца публіцы пасля пацверджання іх бяспекі», — падкрэсліла прадстаўнік.

Рэстаран у ракеце прапрацуе толькі да 25 верасня. Пасля гэтага абломкі будуць вернутыя ў музей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».