Вы тут

Гран-пры ІІ Мінскага міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва атрымалі артысты з Расіі


Гран-пры ІІ Мінскага міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва, што праходзіў 19—22 верасня, атрымалі артысты з Расіі — атракцыён з белымі тыграмі «Шамбала» пад кіраўніцтвам Сяргея Несцерава.


Золата — у паветранага эквілібра «Віртуозная пяцёрка» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Плотнікава (Расія) і «Канатаходцаў» з Нацыянальнага цырка Пхеньяна (КНДР). Сярэбраныя ўзнагароды фестывалю дасталіся ўкраінскім паветраным гімнастам у кольцы Марыне Главацкіх і Аляксею Грыгараву, а таксама акрабатам на сустрэчных арэлях з Расійскай дзяржаўнай цыркавой кампаніі (нумар «Вышэй за аблокі» пад кіраўніцтвам Алякандра Скокава). У ліку бронзавых прызёраў — беларускія гімнасткі на трапецыі Анастасія Дончанка і Анастасія Пуцята з Белдзяржцырка, нумар «Свабодны дрот» кітайскага артыста Лі Вэй, акрабаты на «Пераходнай лесвіцы» з Казахскага дзяржаўнага цырка і сола-эквілібрыст на палках Раман Хаперскі з Маскоўскага цырка Нікуліна на Цвятным бульвары. Раздалі свае прызы таксама журы: глядацкае, грамадскае і дзіцячае, а расійскі атракцыён «Забаўныя мядзведзі» пад кіраўніцтвам Таццяны і Андрэя Яравых атрымаў асобную ўзнагароду старшыні Мінгарвыканкама.

Нагадаем, сёлета ў мінскім фестывалі ўзялі ўдзел каля 100 артыстаў з 18 краін свету, а ацэньвалі прадстаўленыя ва ўсіх жанрах нумары прафесіяналы — аўтарытэтныя прадзюсары, рэжысёры, дырэктары сусветна вядомых цыркаў. Найлепшыя, па версіі суддзяў і гледачоў, выступленні будуць уключаны ў новую праграму «Брава!», якая пачнецца ў Белдзяржцырку ўжо з 27 верасня і будзе паказвацца да 8 снежня.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Усю восень на манежы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.