Вы тут

Ліянель Месі ў шосты раз стаў лепшым футбалістам свету


Нападаючы іспанскай "Барселоны" і зборнай Аргентыны Ліянэль Месі стаў найлепшым футбалістам года па версіі Міжнароднай федэрацыі футбола ФІФА. Месі ў шосты раз прызнаецца лепшым гульцом года, ён атрымліваў ўзнагароду ў 2009, 2010, 2011, 2012 і 2015 гадах, паведамляе ВВС.


Фота sport-express.ru

На ўзнагароду таксама прэтэндаваў партугальскі нападаючы італьянскага "Ювентуса" Крышціяну Раналду, які ў мінулым пяць разоў прызнаваўся лепшым, і галандскі абаронца англійскага "Ліверпуля" Вірджыл ван Дэйк.

Цырымонія ўзнагароджання The Best FIFA Football Awards 2019 прайшла ў міланскім тэатры "Ла Скала".

32-гадовы Месі ў мінулым сезоне забіў 54 галы ў 58 гульнях за іспанскі клуб і зборную Аргентыны.

У складзе аргентынскай зборнай Месі шанцавала менш, у мінулым сезоне Аргенціна прайграла ў паўфінале Кубка Амерыкі Бразіліі і стала бронзавым прызёрам, перамогшы Чылі.

ФІФА з 1991 года ўручае ўзнагароды лепшым футбалістам. З 2010 па 2015 гады лепшым гульцам уручалі ўзнагароду "Залаты мяч ФІФА" - аб'яднаную ўзнагароду Міжнароднай федэрацыі футбола і часопіса France Football. У 2016 годзе супрацоўніцтва спынілася, і ФІФА і France Football вярнуліся да ўласных прызоў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.