Вы тут

У Вялікабрытаніі ненароджанае дзіцё выратавала жыццё маці


У Вялікабрытаніі яшчэ ненароджанае дзіцё фактычна выратавала жыццё сваёй маці, перадае ont.by са спасылкай на Daily Mirror. Дзякуючы УГД на раннім тэрміне цяжарнасці, урачы выявілі ў жанчыны рак мачавога пузыра.


29-гадовая Ясмін Рэндал прайшла ультрагукавое даследаванне на восьмым тыдні цяжарнасці, падчас якога ўрач знайшоў у мачавым пузыры жанчыны новаўтварэнне.

Паўстала пытанне пра аперацыю. Лекары не хавалі, што хірургічнае ўмяшанне падчас цяжарнасці павышае рызыку выкідка. Аднак марудзіць таксама было нельга. Пухліна магла выклікаць ўнутраны крывацёк, пад пагрозай апынуліся б жыцці і дзіцяці, і маці.

На 19-м тыдні цяжарнасці Рэндал прааперавалі. Да таго часу памер пухліны павялічыўся яшчэ на сантыметр. Урачы не рызыкнулі рабіць агульны наркоз. Быў абраны варыянт спінальнай анестэзіі, які звычайна выкарыстоўваецца пры кесарава. Падчас аперацыі будучая маці заставалася ў свядомасці.

Цяжарнасць працягнулася без ускладненняў, і ніяк не нашкодзіла дзіцяці. Праз чатыры месяцы ў Рэндал нарадзілася дачка. Шчаслівая мама лічыць сапраўдным цудам той факт, што яе дзіця перажыў аперацыю і выратаваў ёй жыццё, будучы яшчэ ненароджаным. «Гэта дзіця-цуд», - кажа яна.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.