Вы тут

Крытэрыі камфортнага школьнага асяроддзя абмяркуюць на варкшопе


Лабараторыя інавацыйных праектаў запрашае прыняць удзел у варкшопе “Як ствараць і падтрымліваць камфортнае школьнае асяроддзе”, які адбудзецца 26 верасня  ў  Мінску з 15.00 да 18.00.


Падчас мерапрыемства ўдзельнікі вызначаць крытэрыі камфортнага школьнага асяроддзя, пазнаёмяцца з адным з інструментаў “замеру” спрыяльнага школьнага асяроддзя, абмяркуюць відэаролік “Перамагчы здзекі ў школе. Першы крок”,  даведаюцца пра падыходы Савета Еўропы ў пытаннях падтрымання камфортнага школьнага асяроддзя, а таксама пра магчымасць навучання на курсах “Як прадухіліць гвалт і кібербулінг у адукацыйных установах” на анлайн-платформах EDU-HUB і Stepik (створаны пры падтрымцы Інстытута ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях у адукацыі).

Таксама ўвазе ўдзельнікаў будуць папанаваныя некалькі кейсаў для праверкі  ўласных кампетэнцый ў галіне стварэння і падтрымання камфортнага асяроддзя ў школе.

Для забеспячэння доступу да матэрыялаў варкшопа ўсіх ахвотных  27 верасня  з 12.00 да 13.30 будзе арганізаваны вебінар, дзе арганізатары прадставяць матэрыялы, якія абмяркоўваліся падчас варкшопа.

Рэгістрацыя на варкшоп і вебінар па спасылцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».