Вы тут

«Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў»



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


15.10.2019 г. а 17-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на мерапрыемства “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў”, прымеркаванае да 120-годдзя з дня нараджэння Адама Бабарэкі (14.10.1899 – 10.10.1938) – паэта, празаіка, літаратуразнаўца, крытыка, аднаго з арганізатараў літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”. Мерапрыемства адбудзецца ў межах сумеснага з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам “Звязда” праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які прысвечаны літаратарам міжваеннага часу (1920–1930-я гг.) – сябрам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Словы, што далі назву мерапрыемству, належаць Якубу Коласу. Ён з цеплынёй узгадваў А. Бабарэку, які заўважыў уплыў “Боскай камедыі” Дантэ на паэму “Сымон-музыка”: “Ён здагадаўся, што “Сымон-музыка” пабіты на некалькі колаў. І наогул цікава пісаў пра паэму” (М. Лужанін “Колас расказвае пра сябе”, 1964).

Адным з пepшыx y айчыннай навуцы А. Бaбapэкa пaчaў pacпpaцoўвaць тэapэтычныя пытaннi эcтэтыкi, мeтaдaлoгii лiтapaтypaзнaўcтвa, зacяpoджвaў yвaгy нa эcтэтычныx пoглядax пicьмeннiкaў, пpaблeмax тaлeнтy i лiтapaтypнaгa мaйcтэpcтвa, кyльтypы твopчacцi.

“Адaм Бaбapэкa быў пepшым cяpoд тыx, xтo ў cклaдaныx yмoвax 30-x гaдoў выcтyпiў y aбapoнy пaэтa i пaэзii aд нaпaдкaў вyльгapнa-caцыялaгiчнaй кpытыкi” (У. Кoнaн, “Адaм Бaбapэкa”, 1976).

У мерапрыемстве возьмуць удзел супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса “Маладосць”, даследчыкі жыцця і творчасці Адама Бабарэкі.

Падчас мерапрыемства будзе прадстаўлена часовая экспазіцыя з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Крыніца: http://bellitmuseum.by/uncategorized/merapryiemstvyi-pryisvechanyiya-120-goddzyu-z-dnya-naradzhennya-adama-babareki/

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.