Вы тут

АСЕАН для Кітая


За першую палову 2019 года аб'ём тавараабароту паміж Кітаем і Асацыяцыяй дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) дасягнуў 291,85 млрд долараў, павялічыўшыся на 4,2% у гадавым вылічэнні.  АСЕАН стала другім па велічыні гандлёвым партнёрам Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як заявіў памочнік міністра камерцыі КНР Лі Чэнган, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Кітаем і АСЕАН развіваецца хуткімі тэмпамі, і пастаянна пашыраюцца маштабы гандлю. КНР з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Асацыяцыі дзесяць гадоў запар. Да канца 2018-га аб'ём двухбаковых інвестыцый Кітая і АСЕАН дасягнуў 205,71 млрд долараў.

На думку Лі Чэньгана, адной з прычын імклівага развіцця супрацоўніцтва бакоў служыць кірмаш Кітай-АСЕАН, які актыўна садзейнічае росту гандлю і інвестыцый і адыграе станоўчую ролю ў сумесным будаўніцтве «Аднаго пояса, аднаго шляху» у такіх кірунках, як вытворчая  магутнасць, трансмежавая электронная гандаль.

Лі Чэнган таксама паведаміў, што Кітай будзе рэалізоўваць пагадненне аб зоне свабоднага гандлю Кітай-АСЕАН, садзейнічаць росту гандлю і інвестыцый, узбагачаць змест ўзаемадзеяння, інтэнсіфікаваць эканамічнае і тэхнічнае супрацоўніцтва, а таксама павышаць узровень спрашчэння працэдур гандлю.

Стала вядома, што XVI кірмаш Кітай-АСЕАН прайшоў з 20 па 23 верасня ў Наньніне, адміністрацыйным цэнтры Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна ў Паўднёвым Кітаі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.