Вы тут

Амаль пяць трыльёнаў юаняў


У першай палове 2019 года рынак рознічнага інтэрнэт-гандлю ў Кітаі захоўваў хуткія тэмпы росту, аб'ём продажаў дасягнуў 4,82 трлн юаней, павялічыўшыся на 17,8% у гадавым вылічэнні і на 2,5 працэнтных пункта ў параўнанні з першым кварталам. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве камерцыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У прыватнасці, абарот рознічнага гандлю фізічнымі таварамі, якія рэалізуюцца праз Інтэрнэт, склаў 3,82 трлн юаней і вырас на 21,6%. Як паведаміла адказная асоба па электронным гандлі пры Міністэрстве камерцыі КНР, у першай палове 2019 года былі прадстаўлены пэўныя характарыстыкі рынку рознічнага інтэрнет-гандлю Кітая. Па-першае, тэндэнцыя мадэрнізацыі спажывання стала прыкметнай.  Згодна з вялікімі дадзенымі бізнесу, доля электроннага гандлю ў напрамку B2C (прадпрыемства-спажывец) пастаянна пашыралася, заняўшы 75,8% ад агульнага аб'ёму рознічнага інтэрнэт-гандлю ў краіне.  Назіраўся хуткі рост продажаў тавараў, такіх як касметыка, разумныя прадметы хатняга ўжытку, прадукты аховы здароўя.

У розных гарадах адзначыўся попыт на розныя тыпы тавараў. У буйных хутка павялічваліся рознічныя продажу свежых прадуктаў харчавання, касметыкі і тавараў для хатніх жывёл, а ў малых і сярэдніх гарадах, сельскай мясцовасці ў асноўным прадавалі вопратку, аўтазапчасткі і бытавыя электрапрыборы.

Электронная камерцыя ў сельскай мясцовасці актыўна развівалася. У першым паўгоддзі аб'ём рознічнага інтэрнэт-гандлю ў вёсках Кітая дасягнуў 777,13 млрд юаняў, павялічыўшыся на 21% у гадавым вылічэнні, а тэмпы росту апынуліся на 3,2 працэнтных пункта вышэй, чым сярэдні паказчык у краіне.

Трансмежавы электронны гандаль захаваў хуткія тэмпы росту.  У першыя шэсць месяцаў аб'ём рознічнага імпарту ў сферы трансгранічнага электроннага  гандлю Кітая вырас на больш чым на 20% у гадавым выразе. Спецыялісты адзначаюць, што назіралася яшчэ больш цесная сувязь паміж электронным  гандлем і рэальнымі крамамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».