Вы тут

Ужо сёння брэсцкае «Дынама» прымае дома барысаўскі «БАТЭ»


Не раз даводзілася чуць, што ў беларускім футболе з’явілася новае прынцыповае супрацьстаянне. Здарылася гэта некалькі гадоў таму, калі «падсілкаваны» інвестыцыямі «Дынама-Брэст» заявіў пра чэмпіёнскія амбіцыі. Барысаўскі «БАТЭ» сваіх заўзятараў не падвёў і тытул чэмпіёна ні разу з рук не выпусціў. Але ў кубкавых спаборніцтвах брастаўчане ўжо стабільна бяруць верх. За тры гады ў Брэст паехала два Кубкі і два Суперкубкі краіны. І ў трох выпадках у вырашальным матчы без трафею заставаўся менавіта «БАТЭ».


9 сакавіка 2019 года. Матч за Суперкубак Беларусі — 2019. Фота аўтара.

Ужо сёння ўвечары ў 20:45 на АСК «Брэсцкі» адбудзецца перанесены матч 18 тура, дзе сустрэнуцца паміж сабой абодва прэтэндэнты на чэмпіёнства. Перад стартавым свістком брастаўчане, якія лідзіруюць у турнірнай табліцы, апярэджваюць пераследнікаў на пяць ачкоў. Пры гэтым у барысаўчан ёсць гульня ў запасе. Вынік можа моцна паўплываць на стан спраў, з-за чаго некаторыя эксперты і балельшчыкі называюць яго «матчам за чэмпіёнства».

Але ні гульцы, ні трэнеры, ні менеджмент клубаў (ва ўсякім выпадку бос берасцейцаў Аляксандр Зайцаў) не падзяляюць гэты пункт гледжання. Аднак усе згодныя з тым, што вакол матчу склаўся няўяўны ажыятаж. Усе дзесяць тысяч квіткоў на матч раскупілі за чатыры гадзіны. Дзеля якаснай карцінкі для тэлегледачоў «Белтэлерадыёкампанія» паабяцала выкарыстоўваць ажно 16 камер. Нездарма капітан Брэста Павел Няхайчык назваў гульню «разыначкай на торце».

І нават працоўны дзень не перашкода. Ці то жартам, ці то ўсур’ёз некалькі дзён таму клуб з Барысава апублікаваў шаблон заявы за подпісам настаўніка каманды Аляксея Багі з просьбай адпрасіць сваіх балельшчыкаў з працы ці вучобы.

Што наконт шанцаў каманд, тут галасы экспертаў зліліся ва ўнісон: 50 на 50. За брастаўчан будзе гуляць хатні стадыён з ашаламляльнай і галоснай падтрымкай і звышматывацыя ўзяць першы чэмпіёнскі тытул у гісторыі клуба. За барысаўскі клуб — велізарны досвед і ўменне пераламляць ход падзей на сваю карысць. Гэта значыць, у самы адказны момант дэманстраваць па-сапраўднаму чэмпіёнскую гульню.

Як яно будзе, даведаемся вечарам. Мы ў прадчуванні.

Дзмітрый СУГАНЯЕЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».