Вы тут

Тысяча новых кампаній


Звыш тысячы новых кампаній будуць удзельнічаць у ІІ Кітайскім міжнародным імпартным ЭКСПА, якое запланавана правесці ў Шанхаі ў лістападзе, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Выстава ўжо атрымала шырокае адабрэнне з боку прадпрыемстваў з усяго свету і працягвае прыцягваць кампаніі з спісу Fortune 500 і лідараў індустрыі як пляцоўка для дэманстрацыі іх найноўшай прадукцыі, сказаў прадстаўнік аддзела выставачнай дзейнасці Кітайскага міжнароднага імпартнага ЭКСПА Цянь Е.

Вядучая амерыканская фармацэўтычная кампанія Eli Lilly and Company ўпершыню возьме ўдзел у выставе ў гэтым годзе і прадэманструе свае апошнія тэхналогіі і лекавыя прэпараты для лячэння дыябету, анкалагічных і аўтаіммунных захворванняў, адзначыў прэзідэнт Lilly China (кітайскага аддзялення кампаніі) Джуліа Гай-Гер.

Кітай - другі найбуйнейшы рынак вядучага амерыканскага спартыўнага брэнда Skechers і, як чакаецца, у бліжэйшыя 3-5 гадоў стане найбуйнейшым, заявіў прадстаўнік Skechers China Томі Ван. Кампанія Skechers прадставіць свае навінкі на маючым адбыцца ЭКСПА.

Як вядома, 172 краін, раёнаў свету і міжнародныя арганізацыі прынялі ўдзел у першым ЭКСПА ў мінулым годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?