Вы тут

Фэст грэцкіх арэхаў


Фестываль грэцкіх арэхаў у павеце Янбі адкрыўся ў горадзе Далі правінцыі Юньнань, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Мерапрыемствы ў рамках фэсту былі захапляльным, прыцягнулі дзясяткі тысяч кітайскіх і замежных турыстаў, якія прыехалі для адпачынку і збору пладоў. Янбі - першы родны горад кітайскіх грэцкіх арэхаў. Яшчэ больш за 3000 гадоў таму яны тут распаўсюджваліся, а гісторыя штучнага вырошчвання прышчэпленых грэцкіх арэхаў налічвае больш за тысячу гадоў. Зараз  пасадачная плошча складае звыш мільёна гектараў, аб'ём вытворчасці - каля 50 000 тон, кошт вытворчасці - каля 1 млрд юаняў, а колькасць старажытных дрэў, якім  больш за 100 гадоў, дасягае 180 тысяч.

Падчас фестывалю была праведзена выстава прадукцыі грэцкага арэха, дзе ўдзельнічалі больш за 10 вядомых кампаній. Акрамя прамысловасці грэцкіх арэхаў, Янбі валодае багатымі прыроднымі рэсурсамі, велізарным патэнцыялам развіцця, гэта ідэальная зямля для інвестыцый і развіцця бізнесу.

Падчас фэсту урад павета Янбі падпісаў 9 пагадненняў аб супрацоўніцтве з 7 прадпрыемствамі. Мяркуемая сума інвестыцый перавышае 5 млрд. юаняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?