Вы тут

Стаўбцоўская раённая газета «Прамень» адзначыла 80-годдзе


На днях Стаўбцоўская раённая газета «Прамень» адзначыла 80-годдзе. На працягу гэтага часу раёнка мяняла свае назвы, але нязменным заставаўся змест публікацый, у якіх адлюстроўвалася шматграннае жыццё раёна — эканамічнае, сельскагаспадарчае, сацыяльнае, культурнае. І, вядома ж, не абыходзілася без канструктыўнай крытыкі, якая дапамагала своечасова выпраўляць недахопы. І сёння газета захоўвае традыцыі, якія закладваліся гадамі папярэднікамі.


— 80-годдзе мы сустракаем з добрымі паказчыкамі ў рабоце. Галоўны з іх — гэта прызнанне чытачоў. Сёлета ў намінацыі «Найлепшыя друкаваныя СМІ Мінскай вобласці» мы занялі ІІІ месца. Пастаянны ўдзел ва ўсіх творчых конкурсах таксама прыносіць вынік. Толькі апошнім часам мы адзначаны дыпломамі як пераможцы конкурсу ў намінацыі «Прапаганда ведаў у вобласці забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва», за асвятленне пытанняў гісторыка-краязнаўчай, сацыяльнай тэматыкі, за творчы падыход у рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і іншымі, — паведаміла галоўны рэдактар Нэлі Астрэйка.— Сёння калектыў абнаўляецца, маладзее, хачу, каб гэта быў калектыў аднадумцаў, бо робім агульны прадукт — газету. Сапраўдныя майстры сваёй справы — Надзея Баталка, Святлана Жыбуль, Таццяна Пяткевіч. Цікавы творчы падыход да справы ў нашага маладога журналіста Ксеніі Рубін, якая старанна асвойвае азы рэпарцёрскай справы, работу на сайце і на радыё. Асаблівыя словы падзякі за працу хачу сказаць нашым ветэранам: Фёдару Бандаровічу, Васілю Зянько, Лёнгіну Ваяводскаму, Ганне Бычынскай, Таццяне Шалькевіч, якія і сёння імкнуцца падтрымаць імідж «Праменя».

«Звяздоўцы» віншуюць сваіх калег са святам і зычаць ім новых поспехаў у творчасці.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Час сталасці, але не спакою

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.