Вы тут

Дрыбін запрашае на сваё 450-годдзе


Сёлета гэтае невялічкае мястэчка адзначае немалы ўжо юбілей — менавіта 450 гадоў таму Дрыбін згадваўся ўпершыню ў пісьмовых крыніцах. З гэтай прыемнай нагоды ўсіх ахвотных запрашаюць на свята, якое адбудзецца ў суботу, 28 верасня.


Як паведамілі арганізатары, а 9-й гадзіне распачнуць работу тэматычныя пляцоўкі арганізацый і ўстаноў раёна, гульнявыя пляцоўкі і фотазоны.

Непасрэдна святочная праграма пачнецца а 10.45 з паказальнага выступлення мажарэтак. Афіцыйная частка прадугледжвае наданне статусу «Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна» знакамітым яго жыхарам, ушанаванне былых кіраўнікоў раёна, вызначэнне пераможцаў у намінацыях «Старажыл» і «Самы маленькі жыхар», падвядзенне вынікаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні «Дрыбіншчына квітнеючая», дэфіле валеных і саламяных вырабаў.

Увечары свята працягне канцэрт салістаў мясцовага цэнтра культуры, які пачнецца а 19-й гадзіне. А ўжо ў 20.00 усіх гасцей парадуе выступленне заслужанай артысткі Беларусі Іны Афанасьевай. Напрыканцы гэтага дня ўсіх чакае яркае відовішча — маляўнічы салют!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.