Вы тут

«Слаўгарадскі раён — тэрыторыя паспяховай рэалізацыі прадпрымальніцкіх ідэй»


Не так даўно на Блакітнай крыніцы, што ў Слаўгарадскім раёне, зноў было шматлюдна. Тут прайшоў першы гастранамічны фестываль з прэзентацыямі страў, канцэртамі мастацкай самадзейнасці, выстаўкамі-дэгустацыямі. Але мэта яго была не проста людзей пацешыць. Такім чынам раён рэалізуе трохгадовы план мясцовага эканамічнага развіцця, які быў летась распрацаваны пры падтрымцы ініцыятывы Еўрапейскай камісіі «Мэры за эканамічны рост». Слоган гэтага плана «Слаўгарадскі раён — тэрыторыя паспяховай рэалізацыі прадпрымальніцкіх ідэй».


— У мэтах рэалізацыі плана распрацаваны праект «МОСТ як пілотная эка-бізнес-мадэль для мясцовага і рэгіянальнага эканамічнага росту», дзе прапісаны падзейныя мерапрыемствы, якія мы павінны правесці, — тлумачыць старшыня Слаўгарадскага райсавета дэпутатаў Святлана Язерская. — Наша мэта — прыцягнуць да сябе як мага больш увагі і адпаведна турыстаў, партнёраў, ініцыятыўных людзей. За некалькі кіламетраў ад крыніцы мы пачалі рамонт пустуючых будынкаў для адкрыцця там рэгіянальнага цэнтра развіцця сельскіх тэрыторый. Будзем аказваць садзейнічанне прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнесу, займацца прасоўваннем мясцовай прадукцыі і паслуг, умацоўваць узаемадзеянне з прылеглымі раёнамі, каб разам вырашаць пытанні занятасці і самазанятасці насельніцтва. І фестывалі — гэта адзін з інструментаў дасягнення мэты. Да канца года плануем правесці яшчэ два — велафестываль і эка-фота-пленэр. Кірункі, як бачыце, вельмі розныя, ад кулінарнага да спартыўнага і нават мастацкага. У будучым мы бачым, што наш Слаўгарадскі раён стане тэрыторыяй адкрытай і канкурэнтаздольнай, з эканомікай, якая стабільна развіваецца і рэалізуе свой інавацыйна арыентаваны прадпрымальніцкі патэнцыял на аснове дзяржаўна-прыватнага партнёрства і рэгіянальнага супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі, экалагічнага, паломніцкага і кулінарнага турызму. Мы бачым наш раён месцам для годнай перспектыўнай работы і прывабным для наведвання.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Слаўгарад мадэлюе будучае

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.