Вы тут

Канал «Мінск TV» пераходзіць на кругласутачнае вяшчанне і пераўтвараецца ў «ЯСНАе TV»


Канал «Мінск TV», які мае гісторыю даўжынёй у сем гадоў, пераходзіць на кругласутачнае вяшчанне і пераўтвараецца ў «ЯСНАе TV».

Новы брэнд запусціла кампанія «Белтэлекам», якая ўжо прэзентавала вонкавае афармленне, а неўзабаве абяцае прадставіць гледачам і новую канцэпцыю канала.


«ЯСНАе TV» мае рускую і беларускую мову вяшчання, арыентавана на шырокую аўдыторыю: глядач любога ўзросту, полу і прафесіі знойдзе для сябе штосьці цікавае, — гавораць тэлевізійнікі. — У нас знойдзецца месца «залатому фонду» мастацкага кіно і рэйтынгавым стужкам апошніх гадоў, айчынным і замежным серыялам, мультыплікацыі і дакументальным фільмам, спартыўным спаборніцтвам. Спадзяёмся, што ўнясём яснасці ў паўсядзённае жыццё і зробім яго ярчэйшым і цікавейшым». Напрыклад, ужо вядома, што ў прамым эфіры ў фармаце Full HD тэлеканал пакажа ўсе гульні чэмпіянату Беларусі па футболе, не забудзецца таксама пра хакей і нават кіберспорт.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: У эфіры новы брэнд

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?