Вы тут

Супрацоўніцтва ФПБ і Генпракуратуры пераходзіць у больш актыўную фазу


Супрацоўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь пераходзіць у больш актыўную фазу.


На міжведамаснай сустрэчы старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл ОРДА і Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр КАНЮК падвялі вынікі рэалізацыі Пагаднення аб узаемадзеянні ў сферы абароны канстытуцыйных правоў і гарантый працоўных і абмеркавалі перспектывы далейшай сумеснай работы.

— Наша супрацоўніцтва пераходзіць у больш актыўную фазу. Мы пачалі прадумваць новыя формы работы. Напрыклад, запланавалі наведаць раёны, якія пацярпелі ад чарнобыльскай аварыі, — расказаў журналістам Аляксандр Канюк.

Супрацоўнікі органаў пракуратуры і Федэрацыі прафсаюзаў удзельнічаюць у штомесячных прафсаюзных прававых прыёмах, якія праходзяць ва ўсіх рэгіёнах краіны. З канца 2017 года яны праводзіліся больш чым у дзвюх тысячах арганізацый. Юрысты ФПБ і работнікі пракуратуры аказалі прававую дапамогу больш чым сямі тысячам чалавек.

Па выніках сумеснага прыёму грамадзян у горадзе Гарадок, што ў Віцебскай вобласці, распрацаваны прапановы па карэкціроўцы Закона Рэспублікі Беларусь «Аб выканаўчай вытворчасці».

— Галоўная мэта нашага супрацоўніцтва — гэта справядлівыя рашэнні, якія мы можам прыняць, — адзначыў Міхаіл Орда.

Таксама ФПБ разам з пракуратурай працуе па такіх пытаннях, як несвоечасовая выплата заробку, парушэнні правілаў аховы працы, незаконныя звальненні і гэтак далей. Апроч таго, праводзяцца сумесныя праверкі, якія датычацца працоўнага заканадаўства. У планах — правесці маніторынг абноўленага працоўнага заканадаўства, якое пачне дзейнічаць з пачатку наступнага года.

Маргарыта ГАЙДАРЖЫ, студэнтка 4 курса  факультэта журналістыкі БДУ

Загаловак у газеце: У абарону работнікаў

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.