Уладзімір МАКЕЙ, міністр замежных спраў:
«Давайце будзем аб'ектыўныя — сёння свет не становіцца больш прадказальным. Дэфіцыт даверу ва ўзаемаадносінах паміж дзяржавамі суправаджаецца абвастрэннем канфрантацыйнай рыторыкі, адкрытым грэбаваннем нормамі і прынцыпамі міжнароднага права, спробамі ўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў, імкненнем расхістаць сітуацыю ў розных рэгіёнах і краінах свету. Такая сітуацыя толькі спрыяе распаўсюджванню адной з галоўных пагроз міжнароднай стабільнасці і бяспекі — тэрарызму. Хачу нагадаць, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на канферэнцыі высокага ўзроўню «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій», прапанаваў ініцыятыву аб фарміраванні «пояса лічбавага добрасуседства». На нашу думку, заключэнне міжнародных пагадненняў і дамоўленасцяў дазволіць забяспечыць інфармацыйную бяспеку і аднавіць давер, а таксама больш эфектыўна процідзейнічаць выклікам і пагрозам тэрарызму, у тым ліку ў віртуальнай прасторы».
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.