Вы тут

Прадстаўнікі ўкраінскіх СМІ аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам


Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ была грунтоўнай і насычанай. Такі пункт гледжання выказаў журналістам галоўны рэдактар украінскай газеты «Урядовий кур'єр» Сяргей БРАГА.

Кіраўнік выдання назваў шчырай і адкрытай праведзеную размову, падчас якой былі закрануты самыя разнапланавыя тэмы, у тым ліку і вострыя палітычныя, эканамічныя. «Аляксандр Лукашэнка досыць добра інфармаваны пра сітуацыю ва Украіне, у яго свой погляд на гэта. І гэты погляд чымсьці адрозніваецца ад таго, які мы чакалі пачуць. У чымсьці ён нас пераканаў, у чымсьці не», — сказаў галоўны рэдактар.

Ён застаўся задаволены сустрэчай — «галоўнае, што з першых вуснаў пачулі аб пытаннях, якія нас хвалююць».

Галоўны рэдактар тэлеканала «Україна» Юрый СУГАК таксама станоўча ацаніў вынікі размовы: «Грунтоўна, такая магчымасць пагаварыць з Прэзідэнтам бывае нячаста».

Па словах генеральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва «Укрінфарм» Аляксандра Харчанкі, асаблівая каштоўнасць такіх сустрэч у магчымасці асабістых зносін. «Можна адчуць харызматычнага чалавека, чаго не зробіш на адлегласці, у тэлевізары», — растлумачыў ён.

Аляксандр Харчанка адзначыў узрушальную шчырасць беларускага лідара, яго ўменне «смачна» падаць сваю пазіцыю. «Шмат з якімі яго ацэнкамі мы нават можам не пагадзіцца. Але гэта настолькі самастойнае, глыбокае, асэнсаванае ім разуменне, што гэта выклікае вялікую павагу, нават калі ты з ім і не згодны», — рэзюмаваў ён.

Украінскія журналісты назвалі асабліва важнай сустрэчу напярэдадні Беларуска-ўкраінскага форуму рэгіёнаў у Жытоміры.

Загаловак у газеце: Меркаванні

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.