Вы тут

Паяднаныя памежжам


Пагадненне аб супрацоўніцтве літаратурных аб’яднанняў Польшчы, Украіны і Беларусі падпісана падчас ІІІ Міжнароднага літаратурнага трохкутніка ў польскім горадзе Уладава.


Прыгранічныя гарады Люблін, Луцк і Брэст гістарычна і культурна звязаны паміж сабой, падтрымліваюць даўнія добрасуседскія адносіны, з кожным годам мацнеюць культурныя сувязі паміж рэгіёнамі. Мастацкае слова сцірае межы, аб’ядноўваючы намаганні творцаў, якія імкнуцца захаваць культурную спадчыну, паказаць унікальнасць нацыянальных літаратур.

Старшыні аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Польшчы ў Любліне Агнешка Моніка Полак, Саюза пісьменнікаў Украіны ў Луцку Вольга Ляснюк і Саюза пісьменнікаў Беларусі ў Брэсце Таццяна Дземідовіч праз пагадненне дамовіліся аб актыўным супрацоўніцтве літаратурных арганізацый, сумесным правядзенні аўтарскіх імпрэз, сустрэч, сімпозіумаў, рэалізацыі перакладчыцкіх і літаратурна-выдавецкіх праектаў.

Члены брэсцкай дэлегацыі пазнаёміліся з работай Уладаўскай бібліятэчнай сеткі. Дырэктар Брэсцкай гарадской бібліятэкі Святлана Гарадзецкая распавяла польскім калегам пра цікавыя падзеі і найбліжэйшыя планы кніжных крам Брэста, пра магчымасці сумесных праектаў, творчых сустрэч, абмену інфармацыяй аб культурных мерапрыемствах двух рэгіёнаў.

Была прадстаўлена творчасць лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, пісьменніцы Зінаіды Дудзюк. У аповесцях «Лаза», «Слодыч і атрута», «Год 1812» паказаны падзеі, якія датычацца памежнага рэгіёна, ідзе гаворка пра выбітных асоб Прыбужжа. У рамане-рэканструкцыі «Кола Сварога» пісьменніца раскрыла асаблівасці міфалагічнага мыслення старажытных славян, выявіла ўніверсальныя славянскія сімвалы-архетыпы, што таксама выклікала цікавасць у нашых сяброў.

Прафесар, кіраўнік навукова-даследчай лабараторыі па сацыякультурных праблемах Памежжа пры кафедры беларускай і рускай моў БрДТУ Марыя Жыгалава прэзентавала кнігу «Личность и судьба Марии Жигаловой» і манаграфію «Полиэтническая литература Малоритчины: интерпретация и анализ».

Брэсцкая дэлегацыя мела магчымасць паўдзельнічаць у гутарцы з ганаровым госцем, рэдактарам часопіса «Акцэнт» Багуславам Урублеўскім, пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам вядомага польскага паэта, перакладчыка, педагога Казіміра Анджэя Яворскага.

Падчас імпрэзы ўвечары супрацоўнік Брэсцкага Дома культуры, акардэаніст Аляксандр Кандрацюк выканаў песні на беларускай, украінскай і польскай мовах, якія з задавальненнем падхапіла аўдыторыя. Да яго ладучылася кіраўнік польскай літаратурнай суполкі, паэтка і скрыпачка Агнешка Моніка Полак — у выніку атрымаўся цудоўны міжнародны дуэт.

Хвалюючым момантам стала акцыя творчай еднасці ля ракі Заходні Буг, якая працякае на тэрыторыях Украіны, Беларусі і Польшчы. Адсюль можна адначасова бачыць пагранічныя слупы трох дзяржаў. Менавіта ў гэтым месцы бурмістр Уладавы Веслаў Мушынскі падкрэсліў важнасць культурнага супрацоўніцтва, выказаў спадзяванні на ўмацаванне творчых сувязяў.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.