У Кітаі знайшлі найстарэйшую выяву.
Гісторыя малюнка пяціканцовай зоркі нашмат даўжэйшая, чым мы думалі раней. Згодна з вядомых у Кітаі археалагічных дадзеных, найстарэйшая выява пяціканцовай зоркі ў краіне з’явілася ў перыяд культуры Лянчжу (3400-2250 да н. э.), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Як паведаміў Ван Жэньсян, супрацоўнік Археалагічнага інстытута пры Акадэміі грамадскіх навук Кітая, гэты найстарэйшы малюнак пяціканцовай зоркі быў знойдзены на дне глінянага посуду, дастаўленага археолагамі з грабніцы перыяду культуры Лянчжу ў воласці Мацзяа раёна Міньсін у Шанхаі.
На думку спецыяліста, з’яўленне малюнка пяціканцовай зоркі хутчэй за ўсё было звязана з пялесткамі кветкі, якія натхнялі старажытных майстроў. На Захадзе малюнак пяціканцовай зоркі ўпершыню з’явіўся ў дакуменце старажытнай Месапатаміі — адносіцца да 3000 гадоў да нашай эры.
На прасторах яе вялікасці кнігі.