Вы тут

Робат-прусак дамаможа пры бедствах


Група спецыялістаў з пекінскага універсітэта Цінхуа і Каліфарнійскага ўніверсітэта Берклі сумесна распрацавала робата-прусака, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Робат падобны на сапраўднага прусака, можа рухацца з вялікай хуткасцю і працягвае спраўна працаваць нават пасля таго, як на яго наступіў чалавек.

Адпаведны навуковы артыкул быў надрукаваны ў часопісе «Science Robotics» у раздзеле «Science». Першым аўтарам артыкула выступае кітаец У Ічуань, дактарант універсітэта Цінхуа.

Стала вядома, што робаты-прусакі гэтай серыі ў даўжыню складаюць ад 1 да 3 сантыметраў і важаць менш 1/10 грама. Хуткасць руху робата даўжынёй 1 см можа дасягаць 20 см у секунду. Акрамя таго, робат-прусак здольны падымацца па схіле ўгору і пераносіць грузы.

Па словах У Ічуаня, робат, які створаны з пластычнага матэрыялу, блізкі да сапраўднай казурцы не толькі па хуткасці перамяшчэння, але і па сваёй «выжывальнасці» - пры падзенні на яго вагі, якая перавышае вагу «прусака» у сотні разоў, ён працягвае функцыянаваць.

Паведамляецца, што робат-прусак можа выкарыстоўвацца у розных выпадках, да прыкладу, - для аказання дапамогі пры бедствах, ажыццяўлення маніторынгу стану трубаправодаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў. 

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.