Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і народ з Днём абвяшчэння КНР


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і дружалюбны народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«За 70 гадоў сваёй новай гісторыі Кітай дасягнуў выдатных поспехаў у эканамічным развіцці, павышэнні дабрабыту грамадзян, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Ва ўмовах нарастаючай колькасці міжнародных выклікаў ваша краіна эфектыўна прасоўвае мадэль мірнага развіцця і супрацоўніцтва на аснове прынцыпаў усеагульнай выгады, недыскрымінацыі, раўнапраўя. Прымнажаючы вопыт і намаганні мінулых пакаленняў, кітайскі народ няўхільна набліжаецца да ажыццяўлення мары пра Вялікае адраджэнне кітайскай нацыі. Дасягненні вашай краіны заслугоўваюць самай высокай ацэнкі і выклікаюць захапленне».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў значную дынаміку ўзаемадзеяння Мінска і Пекіна ў палітычнай, эканамічнай і многіх іншых галінах. «Адносіны паміж нашымі дзяржавамі паслядоўна выходзяць на чарговы гістарычны этап, які будзе напоўнены новымі падзеямі і практычнымі вынікамі, — выказаў упэўненасць Прэзідэнт. — У Беларусі шчыра цэняць дружбу, давер і павагу, якія непарушнымі вузамі змацоўваюць нашы народы. Сёння мы можам з гонарам прадэманстраваць свету шматлікія вынікі двухбаковага супрацоўніцтва».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну і яго сям'і моцнага здароўя і поспехаў, грамадзянам Кітая — далейшага прагрэсу і росквіту.

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Давер і павага

Выбар рэдакцыі

Сацыяльная падтрымка

Каму і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?

Каму і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?

Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.