Вы тут

У сераду да 23 цяпла, а ў нядзелю — замаразкі і першы мокры снег


У першай палове тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання. Але ў канцы працоўнага тыдня надвор'е пачне мяняцца. З паўночна-заходнімі вятрамі ў Беларусі будзе паступаць больш халоднае паветра са Скандынавіі, тэмпературны фон панізіцца, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Да заўтрашняга дня чарговая сістэма франтоў ад цыклону, які будзе перамяшчацца ўздоўж паўночна-заходніх межаў краіны, абумовіць дажджы. Удзень 2 кастрычніка па паўночным захадзе краіны месцамі — моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 да плюс 13 градусаў. Удзень будзе 12—19 цяпла, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да плюс 20—23 градусаў. І ў чацвер захаваецца няўстойлівае надвор'е, часам дажджы, уначы і раніцай па паўночным захадзе месцамі пройдуць моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—13 цяпла, удзень — плюс 8—15 градусаў. Па паўднёвым усходзе Беларусі ўначы будзе нават душна — плюс 14—15 градусаў, удзень — 16—20 цяпла.

Ужо ў пятніцу надвор'е пачне мяняцца. У гэтыя суткі, уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 цяпла, па паўднёвым усходзе — ад плюс 9 да плюс 10 градусаў. Удзень будзе 7—14 цяпла.

Па папярэдніх прагнозах айчынных сіноптыкаў, у выхадныя дні атмасферныя франты пакінуць тэрыторыю нашай краіны, узмоцніцца ўплыў скандынаўскага антыцыклону, які сфарміраваны ў арктычным паветры. Чакаецца халоднае з начнымі замаразкамі надвор'е. У суботу ў асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—8 цяпла, месцамі на глебе магчымыя замаразкі да мінус 2 градусаў. Удзень будзе ад плюс 6 да плюс 12 градусаў. У асобных раёнах Беларусі кароткачасовыя дажджы чакаюцца і ў нядзелю, але ўначы і раніцай па паўночным усходзе магчымы мокры снег.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: То горача, то холадна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».