Вы тут

Цікавыя навіны замежжа


Шатландка 24 гады жыве з нязграбным мужам

Жыхарка шатландскага горада Эдынбурга сцвярджае, што ў яе самы нязграбны муж у Вялікабрытаніі. Яна расказала пра яго шматлікія няўдачы выданню Dаіlу Mаіl.

«Крэйг — гэта хадзячая катастрофа, — сцвярджае 55-гадовая Дэбі Сцівенс. — Усё, да чаго ён дакранаецца, ператвараецца ў пыл. Я ў жыцці не сустракала больш нязграбных людзей». Нягледзячы на гэта, іх шлюб працягваецца ўжо 24 гады.

Праз год пасля вяселля муж падарваў духоўку, па няўважлівасці падлучыўшы правады да раздымаў не таго колеру. Каб хутчэй размарозіць халадзільнік, Сцівенс паклаў у яго электраабагравальнік і растапіў пластык. Здымаючы ўпаковачную плёнку з новай канапы, Крэйг распароў нажом яе абіўку. Новы ложак ён сапсаваў, неспадзявана перакуліўшы на яго слоік з фарбай. Устаноўка рэгулятара асвятлення скончылася тым, што згарэлі ўсе асвятляльныя прыборы ў доме, а ўборка — пабітым экранам тэлевізара.

Паводле слоў Дэбі, аднойчы Крэйг умудрыўся разбіць прыпаркаваны аўтамабіль, седзячы на пасажырскім месцы. Гэта адбылося, калі яна адлучылася ў прыбіральню. «Потым выходжу на вуліцу і бачу, што машына ўрэзалася ў сцяну рэстарана і прарабіла ў ёй вялізную дзірку, — расказвае жанчына. — Мяне ўзяў жах. На шчасце, ніхто не пацярпеў». Як высветлілася, муж пацягнуўся да магнітолы, каб памяняць станцыю, і выпадкова крануў ручны тормаз. У выніку аўтамабіль пакаціўся з пакату.


У гатэлі дазволілі ламаць мэблю і тэлевізары

Адна з турэцкіх гасцініц дазволіла сваім пастаяльцам біць посуд, тэлевізары, камп'ютары і ламаць мэблю, паведамляецца на сайце Асацыяцыі тураператараў Расіі (АТОР).

Па звестках АТОР, гасцініца, якая знаходзіцца ў Аланьі, абсталявала спецыяльныя пакоі лютасьці, дзе пераапранутыя ў спецыяльную ахоўную адзежу пастаяльцы змогуць руйнаваць усё, што захочуць, — ад бутэлек да мэблі ды рознай бытавой і камп'ютарнай тэхнікі. Такім чынам госці могуць зняць стрэс ці проста разнастаіць свой адпачынак. У гатэлі расказалі, што пакоі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў мужчын ад 18 да 38 гадоў, у асноўным у бізнесменаў і праграмістаў. Часцей за ўсё іх наведваюць турысты з Германіі, скандынаўскіх краін, Вялікабрытаніі і Нідэрландаў.


Хлапечнік абышоўся жаніху даражэй за вяселле

Жыхар амерыканскага горада Лаўленд, што ў штаце Каларада, атрымаў рахунак на некалькі тысяч долараў за лячэнне пахмелля пасля хлапечніка, паведамляе партал tорnеws.ru.

30-гадовы Кэмеран Фішэр адчуваў сябе пасля хлапечніка настолькі дрэнна, што нявеста прымусіла яго пайсці да ўрача. Мужчына звярнуўся ў найбліжэйшае кругласутачнае аддзяленне неадкладнай дапамогі. Там не было пацыентаў, дзяжурылі толькі ўрач і пара медсясцёр. Фішэр расказаў ім, што пакутуе ад моцнага пахмелля, і растлумачыў, што рэдка ўжывае алкаголь і ніколі не прымаў наркотыкі. Медсястра дала яму дзве дозы фізраствору і дозу лекаў ад млосці. Таксама яна ўзяла кроў на аналіз. Праз 45 хвілін Фішэр выйшаў з аддзялення і адчуваў сябе значна лепш.

Праз некалькі тыдняў пасля вяселля амерыканец атрымаў рахунак на 12,5 тысячы долараў. Гэтая сума ўдвая перавысіла выдаткі на вяселле. «Хлапечнік выйшаў залішне дарагі», — жартуе амерыканец.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў. 

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.