7 кастрычніка ў сталіцы Беларусі стартуе «Мінскі дыялог», яго тэма: «Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані». Ён будзе доўжыцца два дні.
Першы форум «Мінскага дыялогу» адбыўся ў маі 2018 года. Ён сабраў больш за 500 удзельнікаў з 59 краін, на ім выступілі кіраўнік беларускай дзяржавы, Генеральны сакратар АБСЕ, высокапастаўленыя прадстаўнікі НАТА, АДКБ, Савета Еўропы і Савета дзяржаў Балтыйскага мора.
Да ўдзелу ў сёлетнім форуме запрошаны ўсе вышэйшыя асобы Беларусі, у прэзідэнцкай сесіі возьмуць удзел таксама экс-прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі і экс-прэзідэнт Харвацкай Рэспублікі Сцяпан Месіч.
Зрэшты, заснавальнік і дырэктар Савета па міжнародных адносінах «Мінскага дыялогу» Яўген Прэйгерман падкрэслівае, што гэта — ні ў якім разе не чарговы форум, хоць тэме рэгіянальнай бяспекі прысвечаныя многія мерапрыемствы як у свеце, так і ў Еўропе. Але толькі тут, на пляцоўцы «Мінскага дыялогу» сустракаюцца тыя, каму дзеля бяспекі сустрэцца вельмі важна, але яны больш ні на адной пляцоўцы з розных прычын не сустракаюцца. У гэтым унікальнасць як «Мінскага дыялогу», так і Беларусі ў нашы дні.
Пашыраецца і колькасць партнёраў «Мінскага дыялогу», сёлета іх 28. Яны прадстаўляюць Германію, Вялікабрытанію, Швейцарыю, ЗША, Расію, Аўстрыю, Францыю і Турцыю.
«Ні ў адной іншай краіне, ні на адной іншай пляцоўцы сёння няма такога, каб Фонд Гарчакова (Фонд падтрымкі публічнай дыпламатыі імя А. М. Гарчакова створаны распараджэннем Прэзідэнта Расіі ў 2010 годзе. — «Зв.») суседнічаў у якасці партнёра па мерапрыемстве з Еўрапейскім фондам у падтрымку дэмакратыі», — упэўнены заснавальнік «Мінскага дыялогу».
Інавацыйнай асаблівасцю сёлетняй сустрэчы арганізатары называюць дыскусію, прысвечаную інфармацыйнай бяспецы. «Мы будзем казаць пра нейкі кодэкс журналіста ва ўмовах інфармацыйнага супрацьстаяння», — растлумачыў Яўген Прэйгерман.
Размова пойдзе таксама пра будучыя праекты ўладкавання бяспекі ў рэгіёне. «Асноўная праблема бяспекі ў тым, што мы перасталі размаўляць, — лічаць арганізатары «Мінскага дыялогу». —
Сёння першачарговая задача сабраць на дыскусійнай пляцоўцы ўсіх тых, хто перастаў паміж сабой размаўляць».
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Яно не з’яўляецца населеным пунктам.
Унікальная магчымасць для будучых абітурыентаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.