Вы тут

Беларусь і Літва прапрацоўваюць меры па прадухіленні ўтварэння чэргаў на граніцы


Беларусь і Літва прапрацоўваюць меры па прадухіленні ўтварэння чэргаў на граніцы, паведаміў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч падчас адкрыцця Беларускага транспартнага тыдня.


На выставе «Транспарт і лагістыка — 2019».

«Днямі адбылася сустрэча з літоўскай дэлегацыяй, дзе мы абмеркавалі шэраг кірункаў у сферы транспарту. На сённяшні дзень у нас засталося адно асноўнае пытанне, якое трэба вырашыць, — гэта чэргі на граніцы. Ёсць і канкрэтныя ідэі. Існуе крэдытнае пагадненне з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. З гэтым банкам мы плануем у межах рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М7 Мінск — Вільнюс правесці мадэрнізацыю пункта пропуску і значна павялічыць прапускную здольнасць», — сказаў Аляксей Ляхновіч.

У выстаўцы «Транспарт і лагістыка — 2019» сёлета возьме ўдзел больш за 70 арганізацый. Сярод удзельнікаў выстаўкі транспартна-лагістычныя і экспедытарскія кампаніі, транспартна-лагістычныя цэнтры, вытворцы аўтатэхнікі, пастаўшчыкі абсталявання для аснашчэння лагістычных цэнтраў, адміністрацыі марскіх партоў і кіравання чыгунак з СНД, блізкага і далёкага замежжа. Акрамя індывідуальных стэндаў кампаній, у структуры экспазіцыі прадстаўлены калектыўны стэнд Латвіі, калектыўныя стэнды Клайпедскага порта і партовых кампаній і асацыяцый. Геаграфія ўдзельнікаў Беларускага транспартнага тыдня ахоплівае 11 краін свету (Беларусь, Расія, Украіна, Арменія, Літва, Латвія, Польшча, Аўстрыя, Швейцарыя, Італія, Кітай).

Насычаная дзелавая праграма Беларускага транспартнага тыдня ўключае пленарнае пасяджэнне і тэматычныя мерапрыемствы, на якіх айчынныя і замежныя эксперты прадставяць сучасныя тэхналагічныя рашэнні і паслугі ў галіне транспарту і лагістыкі. У ходзе тэматычных мерапрыемстваў будзе разгледжаны нацыянальны і сусветны вопыт развіцця транспартна-лагістычных сістэм, лічбавізацыі міжнародных кантэйнерных перавозак і кіраванне ланцугамі паставак.

У рамках Беларускага транспартнага тыдня ўпершыню будуць падведзены вынікі галіновага этапу конкурсу інавацыйных праектаў Bеlаrus ІСT StаtUР Аwаrd'2020.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Без чэргаў

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.