1 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося урачыстае адкрыццё тэматычнай фотавыставы Альфрэда Мікуса “БЕЛАРУСКІЯ ПРЫГАЖУНІ” (жаночы вобраз у календары народных абрадаў). Выстава прысвечана ролі жанчыны ў традыцыйнай беларускай культуры, а таксама 95–годдзю нашага часопіса "Алеся". Вобраз беларускіх жанчын у сваіх працах стварае фатограф і фотажурналіст Альфрэд Мікус, сябра праўлення народнага фотаклуба “Мінск”, удзельнік Беларускага саюза фотамастацтва і Міжнароднай асацыяцыі фотамастацтва FIAP, уладальнік шматлікіх дыпломаў і медалёў міжнародных фотавыстаў, эксперт журы міжнародных фотаконкурсаў. Канцэпцыю тэматычнай экспазіцыі распрацавала этнограф, старшы выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Вера Мішына. Выстава будзе працаваць да 20 кастрычніка, запршаем!
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.