Вы тут

«Бацькоўскі месяц» стартаваў у БДУ


На працягу кастрычніка ва ўніверсітэце адбудуцца чатыры тэматычныя тыдні: «Старэйшых» бацькоў», «Маці», «Бацькі» і «Будучых бацькоў». Праграма складаецца з розных па фармаце і жанры падзей. Гэта выстаўкі, лекцыйныя і практычныя заняткі, семінары, трэнінгі, псіхалагічныя кансультацыі...


Падчас першага тыдня пройдуць акцыі «Ліст дадому» і «Дзякуем». Удзельнікі напішуць і адправяць папяровыя лісты сваім сем'ям. Таксама сувязям пакаленняў і радаводу будуць прысвечаны семінарскія заняткі «Сістэма сямейных каштоўнасцяў як падмурак для маладога пакалення» і трансфармацыйная гульня «Энергія роду».

У рамках «Тыдня маці» ў псіхалагічнай гасцінай пройдуць дыскусіі і заняткі з выкарыстаннем метафарычных картаў па тэмах «Вобраз маці і жаночыя архетыпы», «Дзяцінства ад нас не сыходзіць... Дзяцінства жыве ў нас заўсёды», «Мама — ты мой лёс». Усе ахвотныя змогуць прайсці экспрэс-дыягностыку «Гатоўнасць да сямейнага жыцця».

«Тыдзень бацькі» адкрыецца мастацкай выстаўкай «Вобраз бацькі ў мастацтве». У гэтыя дні адбудзецца таксама сацыяльная акцыя «Тата можа. Я дапамагу» і прагляд фільма «У пагоні за шчасцем».

Завершыць тэматычны месяц «Тыдзень будучых бацькоў». Яго праграма прапануе ўдзел у семінарскіх і практычных занятках са спецыялістамі псіхалагічнай службы БДУ і сацыяльнымі педагогамі. На практыкуме «Ролевыя чаканні ў шлюбе» аб сваім сямейным вопыце раскажуць маладыя сем'і студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ. А ў рамках акцыі «Будучым бацькам» студэнты намалююць вобразы ідэальных бацькоў. На працягу ўсяго месяца спецыялісты «Кансультацыйнага цэнтра» будуць аказваць прафесійную дапамогу па пытаннях узаемаадносін пакаленняў, маладых мужа і жонкі з бацькамі, сямейных адносін і іншых.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Ідэальныя бацькі. А такое бывае?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».