Вы тут

Хуанхэ не перасыхае


На працягу 20 гадоў запар.


На працягу 20 гадоў, пачынаючы са жніўня 1999-га, не назіраецца перасыхання Хуанхэ, «маці-ракі» кітайцаў, заявілі ў Камітэце па справах воднай гаспадаркі ў басейне ракі Хуанхэ пры Міністэрстве воднай гаспадаркі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Кітай пачаў сутыкацца з праблемай перасыхання сваёй другой па велічыні ракі з 1970-х гадоў, у перыяд з 1972 па 1999 гг. з’ява перасыхання рэчышча ракі Хуанхэ не назіралася толькі на працягу 6 гадоў, пры гэтым у 1997-м на працягу 226 дзён рака не папаўнялася вадой і была перасохлай на ўчастку рэчышча даўжынёй 704 км. Гэта адбылося па прычыне недахопу прыродных водных рэсурсаў, росту спажывання вады насельніцтвам і адсутнасці навуковых падыходаў у кіраванні, растлумачылі ў камітэце.

З сакавіка 1999 года па даручэнні Дзяржсавета КНР было прынята рашэнне ўвесці рэжым цэнтралізаванага кіравання водамі Хуанхэ. Адказнасць за яго рэалізацыю была ўскладзена на кіраўніка рэгіянальных адміністрацый. У такіх умовах за 20 гадоў «маці-рака» забяспечыла за 600 млрд куб. метраў вады для патрэб народнай гаспадаркі і насельніцтва.

Як адзначаецца, зараз на Хуанхэ прыходзіцца 2 працэнты ад агульнага аб’ёму сцёк рэк у Кітаі, яна забяспечвае вадой 12 працэнтаў усіх жыхароў і 15 працэнтаў усіх ворных зямель у краіне, з ёй звязана 14 працэнтаў ВУП Кітая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.