Вы тут

Круіз па-кітайску


Паднябесная стала другім па велічыні рынкам круізнага турызму ў свеце.


Агульная колькасць пасажыраў круізных лайнераў ў Кітаі у 2018 годзе склала 2,19 млн чалавек, або звыш 50 працэнтаў усіх турыстаў, якія вандруюць такім спосабам у Азіі, ператварыўшы краіну ў другі па велічыні рынак круізнага турызму ў свеце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Азіяцкі рынак круізнага турызму пачаў актыўна развівацца ў 1990-х гадах і сёння з’яўляецца найбольш дынамічным: на долю Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну (АЦР) прыпадае 15,1 працэнта ад усіх пасажыраў круізных лайнераў ў свеце. У Кітаі ж круізны турызм пачаў развівацца ў 90-х гадах мінулага стагоддзя, а «залатым» яго перыядам стала апошняе дзесяцігоддзе.

Сёлета карпарацыя Genting Group, актыўны ўдзельнік развіцця круізнага бізнесу ў АТР і ў Кітаі на працягу двух дзесяцігоддзяў, абвясціла назва першага круізнага судна з валавым танажом 200 тыс. тон пад маркай Dream Cruises. Найбуйнейшы за ўсю гісторыю круізнага бізнесу ў АЦР лайнер, спуск якога ў ваду вызначаны на пачатак 2021, атрымаў назву «Global Dream».

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.