Вы тут

«Беларусь 3» падрыхтаваў новыя серыі праекта «Час кіно»


Сацыякультурны канал «Беларусь 3» падрыхтаваў новыя серыі праекта «Час кіно», прымеркаваныя да 95-годдзя айчыннага кінематографа. У цэнтры ўвагі тэлевізійнікаў — як навінкі, так і найлепшыя ўзоры «старога» беларускага дакументальнага кіно, а таксама яго аўтары.


Ужо сёння пачне гаворку пра нацыянальную школу дакументалістыкі вядомы рэжысёр і аператар Анатоль Алай. Яго новая работа «Доктар Шуба» (2019) апавядае пра лёс выдатнага беларускага хірурга, былога галоўурача 1-й клінічнай бальніцы Мінска Аляксея Шубы: ад таго часу, як малады ўрач у пачатку вайны вымушаны быў узначаліць санітарны цягнік, маючы ў памочніках толькі маладых медсясцёр і санітарак, да выклікаў сучаснасці, з якімі заслужанаму ўрачу БССР давялося мець справу.

У наступных выпусках — 11 і 18 кастрычніка — гледачы сустрэнуцца з Вольгай Дашук і яе фільмам «Полацкі вальс» (2018), а таксама з аўтарам дакументальнай стужкі «Вялікае падарожжа князя Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі» (2017) Юрыем Цімафеевым.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Час глядзець, час разважаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Спорт

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.

Памяць

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.