Вы тут

Кошт капітальнага рамонту жылля на Брэстчыне — больш за 150 рублёў за «квадрат»


У каго танней?

Камунальным службам Брэсцкай вобласці неабходна адшукаць рэзервы для зніжэння кошту капітальнага рамонту жыллёвага фонду. Такую задачу паставіў на выязным пасяджэнні аблвыканкама ў Бярозе яго старшыня Анатоль ЛІС.


Як паведамляе БелТА, на пасяджэнні разглядалі рэалізацыю дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016—2020 гады і праблемныя пытанні работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці. Эфектыўнае і надзейнае функцыянаванне сістэмы ЖКГ з'яўляецца неад'емнай умовай для забеспячэння спрыяльнага асяроддзя і камфортнага пражывання грамадзян, адзначыў губернатар. Чакаецца, што большасць паказчыкаў дзяржпраграмы сёлета будзе выканана. Разам з тым ёсць пытанні, на якія варта звярнуць асаблівую ўвагу.

«Згодна з Дырэктывай № 7, у 2020 годзе неабходна забяспечыць дасягненне долі капітальна адрамантаванага жылля ў памеры 3 % ад эксплуатуемага. Па вобласці гэтая лічба складзе не менш за 380 тысяч метраў квадратных. Пры гэтым выкананне задання ў аб'ёме 310 тысяч квадратных метраў жылля па выніках бягучага года не праглядаецца, што недапушчальна, таму што гэта не проста лічба — за ёй стаяць людзі, якім неабходна адрамантаваць жыллё», — падкрэсліў Анатоль Ліс.

Самыя нізкія тэмпы ўводу дамоў пасля капрамонту ў Брэсце, Баранавічах, Бярозаўскім і Драгічынскім раёнах. Адной з прычын з'яўляецца перавышэнне гранічных нормаў выдаткаў рамонту на адзін «квадрат», што прыводзіць да недахопу выдзеленых на гэтыя мэты бюджэтных сродкаў. У прыватнасці, перавышэнні былі на дзевяці аб'ектах у Баранавічах, на адным аб'екце ў Кобрынскім раёне. Надзвычай затратным атрымліваецца рамонт малапавярховай жылой забудовы, старэйшай за 30 гадоў.

Сёння кошт рамонту аднаго «квадрата» жылля ў сярэднім па вобласці складае 154 рублі, гэта вышэй, чым у сярэднім па краіне (150 рублёў). У той жа час у Мінскай вобласці гэтая лічба не перавышае 120 рублёў.

«Аналіз паказвае, што выкананне работ па капітальным рамонце сіламі саміх прадпрыемстваў дазваляе знізіць кошт работ прыкладна на 25 %, а таксама сэканоміць час на правядзенне працэдур па выбары падраднай арганізацыі», — паведаміў генеральны дырэктар абласнога ўпраўлення ЖКГ Аляксандр Максімчук.

Губернатар запатрабаваў, каб у наступным годзе кошт капрамонту аднаго квадратнага метра ў вобласці быў ніжэйшым, чым у сярэднім па краіне. «Вывучайце перадавы вопыт і выкарыстоўвайце ў сябе», — заявіў ён. У цэлым у кожным раёне павінен быць распрацаваны рабочы план па безумоўным выкананні заданняў дзяржпраграмы. «Для гэтага ёсць усе магчымасці. У нас створана цудоўная матэрыяльная база — адна з найлепшых сярод абласцей.
І кадры захавалі. Сур'ёзна прапрацуйце пытанне. Мы кардынальным чынам павінны змяніць сітуацыю», — рэзюмаваў кіраўнік вобласці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Жыццё ў «эпоху спажывання» — сур’ёзнае выпрабаванне для чалавека.

Эканоміка

Нашы фінансы павінны прыносіць даход. Які? Вось у чым пытанне

Нашы фінансы павінны прыносіць даход. Які? Вось у чым пытанне

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё.

Культура

Мінск 1941. Як гэта было

Мінск 1941. Як гэта было

Неба пачарнела ад самалётаў.