Вы тут

У ПВТ падключылі чалавечы мозг да камп'ютара


IT для медыцыны. ПВТ паказаў перадавыя праекты для здароўя


4 кастрычніка Парк высокіх тэхналогій стаў вялікай прэзентацыйнай пляцоўкай для новых медыцынскіх праектаў. Дырэктар ПВТ Усевалад Янчэўскі паказаў перадавыя распрацоўкі першаму намесніку прэм’ер-міністра Аляксандру Турчыну і кіраўніцтву Міністэрства аховы здароўя. 

Удзельнікі выставы маглі пратэставаць IT-рашэнні, якія былі прадстаўлены ў бізнес-інкубатары Парку. Усевалад Янчэўскі запусціў медыцынскі 3D-прынтэр — «лічбавага стаматолага». За час мерапрыемства станок раздрукаваў неабходныя імпланты для працы ўрача.

Прадстаўнікам Міністэрства аховы здароўя паказалі праекты ПВТ, якія ствараюцца сумесна з медыкамі. Стартап Skinive выкарыстоўвае нейрасеткі для вызначэння праблемных участкаў скуры з дапамогай камеры смартфона. Распрацоўка дапамагае ў выяўленні рызык анкалагічных захворванняў і накіроўвае інфармацыю аб трывожных сімптомах спецыялістам.

На адным з стэндаў ўдзельнікі пратэставалі шлем віртуальнай рэальнасці, які выкарыстоўваюць для рэабілітацыі дзяцей з ДЦП. Тэхналогію стартапа GKeyLab таксама плануюць выкарыстоўваць для лячэння шызафрэніі.

Медыкаў зацікавіў нейранавігатар для хірургаў ад кампаніі Promwad. Спецыяльная станцыя дазваляе мінімізаваць хірургічнае ўмяшанне, больш дакладна кантраляваць і планаваць аперацыйныя працэсы, а таксама павысіць прадуктыўнасць лекара.

Усяго ў Парку высокіх тэхналогій было прадстаўлена больш за 10 інавацыйных праектаў: змяшаная рэальнасць у траўматалогіі (Voka.io), гульнявое прыкладанне для барацьбы з дэпрэсіямі (Goodville), мабільны кардыяманітор (Cardio X), сканар з штучным інтэлектам (Aibion), электронны стэтаскоп ( Healthy Networks), нейрагарнітура (PigPug). Спецыяльна для дэлегацыі правялі трэніроўку па нейрафітнесе.

Пасля тэхналагічнай выставы ПВТ і Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Размова працягнулася ў нефармальнай абстаноўцы, дзе былі абмеркаваныя сумесныя IT-праекты для аховы здароўя. Парк прадставіў карту медыцынскіх IT-кампаній Беларусі. За апошнія некалькі гадоў колькасць новых рашэнняў у гэтай сферы павялічылася ў некалькі разоў.</p>

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.