Вы тут

Беларуская чыгунка прызначыла 50 дадатковых цягнікоў на лістападаўскія святы


З 1 па 10 лістапада БЧ прызначае дадатковыя цягнікі і павялічвае перыядычнасць курсіравання цягнікоў у міжнародным і міжрэгіянальным паведамленні.


Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, у міжрэгіянальным паведамленні будуць курсіраваць 42 дадатковыя цягнікі. Іх прызначэнне і павелічэнне перыядычнасці прадугледжана на традыцыйна папулярных у пасажыраў кірунках: Мінск – Гомель, Мінск – Брэст, Мінск – Віцебск, Мінск – Магілёў, Мінск – Пінск, Магілёў – Гомель, Полацк – Мінск.

У міжнародным паведамленні дадаткова прызначаны цягніка па найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск – Вільнюс – Мінск, Гомель – Сноўск – Гомель, Мінск – Львоў – Мінск.

Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальным і міжнародным паведамленнях працягваецца.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?