Вы тут

Белстат: анлайн-перапіс выклікаў ажыятаж - 70 тысяч наведванняў за секунду


Нацыянальны статыстычны камітэт просіць прабачэння за тэхнічныя збоі ў працы сайта перапісу census.by, звязаныя з яго перагрузкай з-за вялікай колькасці жадаючых прайсці перапіс анлайн. Але гэтая сітуацыя была чаканай ў першы дзень працы рэсурсу, паведамілі БЕЛТА ў Белстаце.


"Гэта абсалютна стандартная сітуацыя для ўсіх краін, якія праводзяць перапіс насельніцтва па інтэрнэце. У Аўстраліі, напрыклад, сайт не маглі паправіць на працягу 24 гадзін. І ў Эстоніі такая праблема была. Мы гэтага чакалі таксама. Такую аднамомантавую нагрузку не вытрымае ніякі рэсурс. У нас раніцай лік наведванняў зашкальваў - 70 тыс. у секунду. Цяпер сайт аднавілі, але нагрузка ўсё яшчэ вялікая", - растлумачылі ў Белстаце.

Калі ў каго-небудзь з карыстальнікаў сайт ўсё яшчэ не адчыняецца, у гэтым няма нічога страшнага: можна будзе зайсці пазней, калі схлыне наплыў наведванняў.

Апярэджваючы такі ажыятаж, для анлайн-перапісу спецыяльна быў выдзелены працяглы перыяд - з 4 па 18 кастрычніка. Па стане на 13.30 у перапісе прынялі удзел 34 840 чалавек.

Паралельна працуюць мабільныя стацыянарныя ўчасткі па заяўках арганізацый.

З 4 кастрычніка пачалі працу стацыянарныя ўчасткі (усяго іх 644), на сайце Белстата размешчана інтэрактыўная карта з іх адрасамі, а таксама графікам працы. Гэтыя пункты будуць даступныя ўвесь перыяд перапісу - да 30 кастрычніка.

Перапісчыкі ж выйдуць па адрасах пражывання рэспандэнтаў 21 кастрычніка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».