Вы тут

Высокі статус настаўніка


Сярэдняя школа № 37 — найлепшая навучальная ўстанова Цэнтральнага раёна МінскаАле не толькі з гэтай нагоды я прыйшоў сюды, каб зрабіць фота да Дня настаўніка, а яшчэ і таму, што ў дружным педагагічным калектыве школы працуе настаўніца музыкі і спеваў Алена Ільюшкіна, працоўны педагагічны стаж якой — роўна пяцьдзясят гадоў! Менавіта столькі Алена Цімафееўна працуе на адным месцы: у яе працоўнай кніжцы толькі адзін запіс.


Алена Ільюшкіна з хорам вучняў пачатковых класаў «Кропелька».

— Пасля музычнага вучылішча з дыпломам педагога сальфеджыа, дырыжора хора і настаўніка спеваў я прыйшла менавіта ў гэтую школу, бо калісьці тут вучыўся мой будучы спадарожнік па жыцці — муж. Ён і прывёў мяне сюды, — з усмешкай прыгадвае Алена Цімафееўна. — Паверце, ніколі не хацела мяняць сваю работу і свой калектыў!

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».