Вы тут

Пад Барысавам вызначылі найлепшых ратавальнікаў


На гэтым тыдні на базе філіяла «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, што месціцца ў пасёлку Светлая Рошча, вызначалі найлепшых ратавальнікаў і начальніка дзяжурнай змены падраздзяленняў ведамства.


Спаборніцтвы доўжыліся тры дні. Яны ўключалі 14 практычных этапаў, максімальна набліжаных да баявых дзеянняў у розных сітуацыях, і здачу тэсціравання. Ратавальнікі ліквідоўвалі надзвычайную сітуацыю тэхнагеннага паходжання, працавалі ў дыхальным апараце са сціснутым паветрам, беглі двухкіламетровы крос, шукалі людзей на акваторыі і працавалі на вышыні. А яшчэ яны мусілі залезці на вышыню па вяровачнай лесвіцы, пераадолець лабірынт, падвал, агонь...

— З гэтымі перашкодамі ратавальнікі сутыкаюцца пастаянна падчас сваёй работы, — расказалі ў МНС. — Прычым мы пастараліся ўскладніць сцэнарый. Да таго ж яны павінны пераадолець дыстанцыю не толькі максімальна якасна, але і хутка, таму што падчас баявога выезду важная кожная секунда.

Найлепшым начальнікам каравула стаў прадстаўнік Брэсцкай вобласці Аляксандр Клетаніца. Сярод ратавальнікаў не было роўных Ігару Жалткевічу, які выступаў за Віцебшчыну.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.