Вы тут

Дзевяць чалавек з Мінскага раёна выслухаў кіраўнік цэнтральнага рэгіёна Анатоль Ісачанка


Дзевяць чалавек з Мінскага раёна выслухаў кіраўнік цэнтральнага рэгіёна Анатоль Ісачанка падчас чарговага прыёму грамадзян.


Старшыня вытворчага кааператыва «Рогаўскі» Юрый Лешуноў расказаў, што да іх ніяк не можа прыйсці «блакітнае паліва». Ён паведаміў, што кааператыў быў створаны ў 2004 годзе, у яго ўваходзіць больш за восемдзесят чалавек. За гэты час былі распрацаваны два праекты, але газіфікацыя так і не пачалася. Па словах спецыялістаў, кааператыў быў пастаўлены на чаргу для газіфікацыі ў 2011 годзе, у якой зараз восьмы па ліку. Для таго каб падвесці газ менавіта «Рогаўскаму», неабходна 769 тысяч рублёў, 30 % з іх трэба ўнесці фізічным асобам, астатнія 70 % — з дзяржаўнага бюджэту. Сёлета выдзелены сродкі на два кааператывы, у наступным годзе мяркуецца іх выдзеліць яшчэ на чатыры кааператывы. «Калі раён знойдзе грошы на газіфікацыю гэтага кааператыва, то ў 2021-м можна будзе разглядаць пытанне па газіфікацыі», — канстатаваў Анатоль Ісачанка. Анатоль Міхайлавіч даручыў старшыні Мінскага райвыканкама Івану Крупко дэталёва вывучыць сітуацыю, сустрэцца з людзьмі і разам падлічыць, колькі неабходна грошай для вырашэння пытання і ці згодны ўсе яны ўнесці неабходную суму.

Станіслаў Вячаслававіч і Максім Іванавіч з вёскі Лескаўка заклапочаны, што да новай школы неўладкавана дарога, няма тратуараў, асвятлення. Пасля дажджу, у непагадзь яна размываецца. Але самае галоўнае, што небяспеку для малых пешаходаў ствараюць машыны. Анатоль Ісачанка даў даручэнне яшчэ раз прааналізаваць сітуацыю з выездам на месца. Распрацаваць праект і па магчымасці пабудаваць спачатку бакавую пешаходную сцежку для школьнікаў, а ўжо затым зрабіць гравійку.

Дарожная праблема хвалявала і жыхара Астрашыцкага Гарадка Станіслава Мікалаевіча. Ён паскардзіўся, што каля яго дома няякасна, з парушэннямі пракладзены ўчастак дарогі, таму вада сцякае ў агарод, у выніку згніла агароджа. Анатоль Ісачанка, паглядзеўшы слайды, прыйшоў да высновы, што і раней тут не было плота. Звярнуў ён увагу і на тое, што тэрыторыя вакол дома ў непрыглядным стане, за ёй ніхто не даглядае. А вясковая дарога на самай справе роўная, заасфальтаваная. Далёка не ў кожным населеным пункце ёсць такая. Між іншым, старшыня Мінаблвыканкама даручыў спецыялістам выехаць да заяўніка і ацаніць, наколькі стан дарогі ўплывае на разбурэнне агароджы.

Напрыканцы прыёму Анатоль Ісачанка канстатаваў, што яшчэ некалькі гадоў таму заяўнікі ў асноўным падымалі грамадскія праблемы. Як сведчаць апошнія прыёмы, пераважная большасць людзей звяртаецца з просьбай дапамагчы вырашыць асабістыя праблемы. А гэта значыць, што грамадскім пытанням больш увагі сталі аддаваць мясцовыя ўлады.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Газіфікацыя, зямля для фермера і дарогі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».