Вы тут

800 мільёнаў паездак


Здзейснілі кітайскія турысты падчас святочнага тыдня.


Падчас святочнага тыдня ў гонар нацыянальнага свята з нагоды Дня ўтварэння КНР кітайскія турысты здзейснілі каля 800 млн унутраных і 7,5 млн замежных паездак. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, вядучага ў краіне анлайн-турагенцтва Ctrip, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Карыстальнікі Ctrip з больш за 500 гарадоў краіны забраніравалі туры ў 100 краін і раёнаў свету праз анлайн-платформу на час тыднёвых вакацый у пачатку кастрычніка.

У перыяд леташняга нацыянальнага свята кітайцы здзейснілі 726 млн унутраных паездак, што аказалася на 9,4 працэнта больш, чым годам раней.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.