Вы тут

Новы адукацыйны сезон "Акадэміі камунікацыі" стартуе ў БДУ


Першы занятак на тэму “Сфера, якая зацягвае: трэнды камунікацыі ў Беларусі" адбудзецца 15 кастрычніка (вул. Кальварыйская, 9, аўд. 414). Пачатак у 18.20.


Праект праходзіць у фармаце “Роўны навучае роўнага”, дзе ў ролі педагогаў  выступаюць трэцякурснікі спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" факультэта журналістыкі БДУ. Акрамя таго, на кожным занятку прафесійным майстэрствам са слухачамі падзеляцца спецыялісты-практыкі з вобласці PR, рэкламы, маркетынгу, брэндынгу і журналістыкі. Па словах арганізатараў, трынаццаты сезон праекта складаецца з містычных гульняў, расследаванняў, рашэнняў тэматычных заданняў.

Адкрые адукацыйную праграму дырэктар камунікацыйнага агенцтва PRCI.Storytellers Марыя Гвардзейцава. Яна раскажа аб ключавых трэндах у беларускай сферы камунікацыі.

Заняткі новага адукацыйнага сезона будуць праходзіць па аўторках раз у два тыдні з кастрычніка 2019 па сакавік 2020 года. Напрыканцы курса пастаянныя слухачы атрымаюць сертыфікаты ўдзельніка.

Для ўдзелу ў “Акадэміі камунікацыі” запрашаюцца студэнты, школьнікі, маладыя спецыялісты. Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны, ажыццяўляецца па папярэдняй рэгістрацыі. Больш падрабязна аб праекце можна даведацца на сайце арганізатараў.

Даведка:

“Акадэмія камунікацыі” - адукацыйны праект кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю факультэта журналістыкі БДУ. Стартавала мерапрыемства ў 2007 годзе. Мэта курса - папулярызаваць веды аб камунікацыі і прасоўваць цікавасць шырокай грамадскасці да камунікацыйнай сферы ў Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.