Вы тут

Фестываль першакурснікаў "YFM. # ВЫЙДИНАСВЕТ" пройдзе ў БДУ


На працягу месяца больш як 250 першакурснікаў у складзе 19 зборных факультэтаў і інстытутаў БДУ праходзілі кастынг і адбор для ўдзелу ў гала-канцэрце. Кожная каманда праверыла свае сілы ў сямі творчых выпрабаваннях. Канкурсанты падрыхтавалі “СТЭМ з зоркай”, відэаролік “This is BSU”, прайшлі конкурсы па вакале, танцавальнай харэаграфіі і конкурс на лепшае прадстаўленне каманды ў сацыяльных сетках, спаборнічалі ў КВЭСТ-гонцы і інтэлектуальнай гульні “BSU-квіз”. За кожны этап зборным налічваліся балы, якія ішлі ў агульны камандны залік.


У канцэртную праграму гала-канцэрта, які пройдзе 10 кастрычніка ў Ліцэі БДУ, уключаны выступленні  толькі 12 зборных, якія пакажуць 21 творчы нумар. Па выніках прадстаўлення будуць вызначаны лідары ў сямі намінацыях: “Найлепшы вакаліст / група вакалістаў”, “Найлепшы танцор / дуэт / танцавальны калектыў”, “Найлепшая візітоўка”, “Самая інтэлектуальная каманда”, “Лепшае праходжанне квэстаў, “Найлепшы ідэаролік”, “Найлепшае  прадстаўленне каманды ў сетцы Інтэрнэт”. Гледачы канцэрта шляхам галасавання абяруць таксама  найлепшую групу падтрымкі.Залаты прызёр сёлетняга фестывалю атрымае права прадстаўляць БДУ на Форуме творчай моладзі, які пройдзе ў лістападзе ў  Браціславе (Славакія).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

«Хатняя хімія» — гэта турма, толькі на свабодзе», — з сарказмам кажуць самі асуджаныя пра абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.