Вы тут

Жураўліны прыстанак


Дарога ў вырай кліча журавоў! Першыя замаразкі, неспадзяваны лёд на балоце Ельня і да таго ж ранні, выпадковы снег у пачатку кастрычніка прыспешваюць птушак збівацца ў чароды: сёння-заўтра яны гаманліва ўздымуцца пад аблокі і пакінуць свой чарговы прыстанак на доўгім шляху. Адзін за адным, з журботнай песняй жураўліныя кліны пацягнуцца на поўдзень, у бясконцую далечыню. Шэрыя журавы прыляцелі да нас з паўночных рэгіёнаў Расіі. Тут ім трэба набрацца сіл, адпачыць, добра падсілкавацца і далей трымаць курс на цёплыя краіны.


Некалькі дзён таму мне давялося быць сведкам, як прыгожыя цыбатыя птушкі карміліся на адным з палёў на шаркаўшчынска-мёрскім памежжы. Быў лагодны ранак з лёгкім туманам, з маляўнічымі даляглядамі.

Воддаль віднеліся абрысы вёскі. Журавы не прымусілі сябе доўга чакаць. Першая чарада некалькі разоў абляцела поле, быццам бы шукаючы небяспеку і, не ўбачыўшы нічога падазронага, стала апускацца. За першай чарадою і іншыя кліны з гучным курлыканнем пачалі прызямляцца, шукаць ды сілкавацца кукурузнымі зярняткамі. Я налічыў некалькі сотняў гэтых асцярожных, палахлівых птушак. Разам з дарослымі шукалі сабе корм і сёлетнія птушаняты. Мне падабалася назіраць за жураўлянятамі. Аднак адначасова я ім спачуваў, бо іх чакае першая і самая адказная дарога ў дарослае жураўлінае жыццё.

Анатоль КЛЯШЧУК

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.