Вы тут

«Белпошта» запрашае прыняць удзел у віктарыне


Сёння адзначаецца Сусветны дзень пошты. Гэтае прафесійнае свята ўпершыню было ўстаноўлена адмысловым паштовым кангрэсам, які прайшоў у Токіа роўна паўстагоддзя таму. Зроблена гэта было ў гонар гадавіны стварэння Сусветнага паштовага саюза, які адлічвае сваю гісторыю з 1874-га. Увесь гэты час структура планетарнага маштабу аказвала магутную падтрымку ў прагрэсе паштовых паслуг, цалкам была зменена лагістыка.


І вось да гэтай даты «Белпошта» запрашае ўсіх ахвотных у выдзеленыя аддзяленні паштовай сувязі ўсёй краіны. Супрацоўнікі прадпрыемства падрыхтавалі для наведвальнікаў пазнавальныя пытанні, якія будуць датычыцца гісторыі пошты і паслуг, якія яна аказвае. Удзельнікі віктарыны, якія правільна адкажуць на пытанні, атрымаюць у якасці прызоў сувеніры.

Поўны спіс такіх аддзяленняў даступны на сайце «Белпошты». У Мінску ж віктарына пройдзе ў аддзяленні сувязі № 13 (якое месціцца па вуліцы Коласа, дом 31) з 10 да 11 гадзін. Другім пунктам абраны паштамт. Там віктарына будзе праводзіцца з 16 да 18 гадзін. Не прапусціце такую магчымасць!

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Віктарына да свята

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».