Першапачаткова планавалася, што мультыспартыўны турнір пройдзе ў Сан-Дыега, але 14 чэрвеня 2019 года Асацыяцыя нацыянальных алімпійскіх камітэтаў прыняла рашэнне перанесці гульні ў Катар, растлумачыўшы гэта рашэнне фінансавымі праблемамі. У гульнях возьме ўдзел больш за тысячу спартсменаў з 97 краін свету. Спаборнічаць атлеты будуць у 14 дысцыплінах.
На пляжы пройдзе футбол, тэніс, гандбол, валейбол (4х4), барацьба і каратэ (індывідуальны кат). На вадзе — парусны спорт, водныя лыжы (вейкбордынг і скачкі), плаванне на адкрытай вадзе (5 км). Экшн-спорт будзе прадстаўлены скейтбордынгам (парк), боўлдэрынгам, баскетболам (3х3), аквафлонам.
Мэта арганізацыі спаборніцтваў — аб'яднаць атлетаў папулярных у моладзі спартыўных дысцыплін і спартыўных фанатаў новага пакалення з усіх краін свету. Беларусь на гэтых буйных спаборніцтвах будзе прадстаўлена трыма спартсменамі, у Досе выступяць лідары зборнай па водных лыжах Сцяпан Шпак, Ганна Стральцова і Аляксандра Данішэўская. У нацыянальнай зборнай Беларусі адзначылі, што на старты адпраўляюцца вядучыя атлеты, якія ўжо дэманстравалі высокія вынікі на міжнародных спаборніцтвах. Напрыклад, Ганна Стральцова з'яўляецца сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету 2019 года.
Талісманам І Сусветных пляжных гульняў абраны дэльфін Долфі. Плануецца, што спаборніцтвы па пляжных і водных відах спорту будуць праводзіцца адзін раз у два гады пад кіраўніцтвам Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы
Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…
На прасторах яе вялікасці кнігі.