Вы тут

Штогадовая выстава "Мацярынства і дзяцінства" пройдзе ў сталіцы


Прымеркаваная да Дня маці, яна адбудзецца з 11 па 13 кастрычніка. У яе рамках будзе прадстаўлена лінейка дзіцячага харчавання айчыннай вытворчасці, паведамляе сайт канцэрна “Белдзяржхарчпрам”.


“Мацярынства і дзяцінства” - гэта:

  • выставачная экспазіцыя прадукцыі і паслуг для мам і дзяцей ад беларускіх і міжнародных брэндаў,
  • forbaby - кірмаш і тэст-драйв дзіцячых калясак,
  • beauty маrкет для матуль і дзяўчынак,
  • food маrкет вытворцаў,
  • handmade маркет рамеснікаў,
  • розыгрыш пуцёвак “Шчаслівая сям'я”.

У праграму выставы ўключаны больш за сто тэматычных мерапрыемстваў для будучых мам, бацькоў з малымі, спецыялістаў дашкольных устаноў: прэзентацыі, семінары, майстар-класы, кансультацыі ад вядучых спецыялістаў галіны, педагогаў, урачоў, псіхолагаў.

Таксама для гасцей свята прадугледзелі і забаўляльную праграму: інтэрактыўныя конкурсы і розыгрышы, шоу-праграмы, паказы, выступленні дзіцячых творчых калектываў і многае іншае.

Гасцей свята чакаюць у выставачным комплексе на пр. Пераможцаў, 14.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».